Японія зноў у лідарах па працягласці жыцця

Сярэдні ўзровень працягласці жыцця ў прадстаўнікоў мужчынскага полу Японіі пераадолеў адзнаку ў 80 гадоў, павялічыўшыся ў параўнанні з мінулымі паказчыкамі да 80,21 года.

У той жа час узровень працягласці жыцця сярод жанчын ўжо другі год запар застаецца самым высокім у свеце, і складае 86,61 года. Мінулы год быў рэкордным для прадстаўніц слабага полу, так і для мужчын, бо працягласць жыцця ў японак павялічылася на 0,20 года, а ў японцаў на 0,27 года. Такую інфармацыю паведаміла Міністэрства сацыяльнага забеспячэння Японіі ў чацвер, 31 ліпеня.

Міністэрства лічыць, што рост паказчыкаў працягласці жыцця быў дасягнуты за кошт поспехаў у медыцыне, а менавіта, у лячэнні такіх цяжкіх захворванняў, як пнеўманія, рак і сардэчна-сасудзістыя хваробы.

Прадстаўнік міністэрства лічыць, што калі якасць фармацэўтычнага абслугоўвання будзе паляпшацца і далей, то ёсць усе шанцы павялічыць узровень працягласці жыцця яшчэ на некалькі гадоў. Варта заўважыць, што японкі ўтрымлівалі сусветны рэкорд па працягласці жыцця на працягу 26 гадоў.